Як паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя, гэта пацверджана вынікамі генатыпавання вірусаў адзёру (кори), выдзеленых ад хворых.
У цэлым жа «сітуацыя па адзёру застаецца стабільнай».
Верагоднасць інфікавання грамадзян Беларусі, якія не маюць імунітэту да адзёру, падчас замежных паездак і завозу гэтай інфекцыі на тэрыторыю краіны значна ўзрасла ў сувязі з эпідэмічным распаўсюджаннем адзёру ў Еўропе, зазначае Міністэрства аховы здароўя. У сувязі з гэтым медыкі рэкамендуюць двухразовую імунізацыю перад паездкай у еўрапейскі рэгіён асобам, якія не хварэлі на адзёр, не прышчэплены супраць адзёру або маюць толькі адну прышчэпку.
Міністэрства аховы здароўя таксама інфармуе, што ў 38 краінах Еўропы зарэгістравана больш як 21 тысяча выпадкаў захворвання на адзёр. Больш за 90% выпадкаў прыпадаюць на дзевяць краін: Францыю (больш за 12,6 тыс.), Іспанію (больш за 2,2 тыс.), Румынію (больш за 1,6 тыс.), Італію (1,5 тыс.), Германію (амаль 1,2 тыс.), Швейцарыю (589 выпадкаў), Злучанае Каралеўства (550), Бельгію (382), Узбекістан. Найбольшая колькасць захварэлых адзначана сярод дзяцей да чатырох гадоў і маладых людзей 15–29 гадоў. Большасць захварэлых не былі двухразова вакцынаваны супраць адзёру. Медыкі лічаць, што ўспышкі захворвання ў краінах еўрапейскага рэгіёну звязаны з цыркуляваннем вірусу генатыпу D4 (у Бельгіі, Балгарыі, Францыі, Сербіі), B3 (у Іспаніі) і D9 (у Турцыі).