паведаміла яго жонка журналістка Ірына Халіп.Экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэя Саннікава этапуюць у наваполацкую калонію (Віцебская вобласць) у ноч на 26 ліпеня,
Напярэдадні адпраўкі ў калонію ёй далі дзвюхгадзінную сустрэчу з мужам. Паводле слоў Халіп, стан здароўя Саннікава нармальны. «Зараз ён адчувае сябе нармальна, на шчасце. Усе яго праблемы, накшталт падагры, боляў у суставах, зараз крыху аслаблі. Вядома, этап, дарога — гэта вельмі цяжка. Але тым не менш ён настроены бадзёра», — падкрэсліла жонка палітыка.
Саннікаў «выглядае выдатна, ні секунды не шкадуе пра тое, што адбылося». Да «палітычных» зняволеных стаўленне ў сакамернікаў добразычлівае,
Саннікаў «настроены вельмі аптымістычна і ўпэўнены, што вельмі хутка ўсе выйдуць на волю», сказала Халіп.
Паводле яе слоў, з 12 чалавек, якія сядзелі ў камеры разам з Саннікавым, пяцёра — былыя супрацоўнікі МУС. «Ён смяяўся і казаў, маўляў, усё як у жыцці: на аднаго чалавека — пяць міліцыянераў».
14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу палітыка.
Ірына Халіп у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх. Касацыйная скарга журналісткі таксама адхілена Мінгарсудом.