Сёння ўвечары Партыя БНФ пакінула памяшканне па адрасе праспект Машэрава, 8. З Сядзібы знялі дзверы і сцяг. Таксама распісалі сцены надпісамі «Жыве Беларусь», «Да перамогі» і г.д.
Афіцыйнае высяленне павінна было адбыцца заўтра. У ЖРЭА абяцалі, што могуць прыйсці са спецназам. Кіраўніцтва Партыі вырашыла не чакаць.
«Гэтае рашэнне было прынятае пасля шматлікіх унутрыпартыйных дыскусій», — кажа Аляксей Янукевіч.
Эпапея з выселеннем доўжылася ад 1 красавіка. Скаргі разглядаў Мінскі гарадскі гаспадарчы суд, а таксама яго калегія. Цяпер Сядзіба будзе месціцца на вуліцы Крапоткіна, 93а.
Управа БНФ знакавае месца на палітычнай карце Мінска. На Машэрава, 8 месціліся юрыдычныя адрасы адразу дзвюх партый — БНФ і