«Члены Еўрапейскага Саюза даведаліся аб няўстойлівым стане здароўя і жорсткім абыходжанні са спадаром Змітром Бандарэнкам, які знаходзіцца пад вартай.

Мы разумеем заклікі сям’і спадара Бандарэнкі аб тым, што неадэкватны працэс рэабілітацыі пасля хірургічнага ўмяшання можа прывесці да інваліднасці спадара Бандарэнкі.

Лакальнае старшынства ЕС цалкам падзяляе заклапочанасць сям’і і супрацоўнікаў спадара Бандарэнкі, і заклікае ўлады Беларусі забяспечыць спадару Бандарэнку належнае лячэнне, медыцынскі агляд і рэабілітацыю.

Лакальнае старшынства ЕС па-ранейшаму настойліва заклікае ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных», — такая заява ад імя лакальнага старшынства Еўрасаюза з’явілася сёння на сайце польскага пасольства ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0