24 ліпеня на месцы колішняга фальварка Геніюшаў Жлобаўцы ля вёскі Воўпа Ваўкавыскага раёна адбылася талака па добраўпарадкаванні рэшткаў радавой сядзібы Ларысы Геніюш. Яна адбылася напярэдадні чарговага дня нараджэння славутай паэткі.

Супольнымі намаганнямі былі ачышчаныя падмуркі і ганак роднага дома паэткі, адноўлены надпіс на памятным камяні, што быў усталяваны тут у 2010 годзе да 100-дзя з дня яе нараджэння. Пасля працы удзельнікі талакі чыталі вершы Ларысы Геніюш.

 

Арганізавалі талаку сябры кампаніі «Пакаянне» аргакамітэта БХД і ваўкавыскія грамадскія актывісты.

Хутар Жлобаўцы бацька паэткі  Антон Міклашэвіч атрымаў ад свайго бацькі, Паўла Францавіча Міклашэвіча, які валодаў зямлёй у недалёкіх Гудзевічах. Ад колішняга фальварка Жлобаўцы захаваліся толькі фрагмент алеі, гаспадарчая пабудова і падмуркі дома з ганкам ды склепам. Сам дом у 1946 годзе быў перавезены ў Ваўкавыск, дзе сёння і размяшчаецца па вуліцы Перамогі, 40.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?