Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю фотаздымкі, на якіх відаць, як чалавек у цывільным «вяртае» на мікрааўтобус нумарныя знакі. Месца, дзе зроблены фотаздымкі, — вул. Камсамольская, насупраць кавярні Grip. Па словах чытача, гэты мікраўтобус прывёз людзей у цывільным, пасля чаго кіроўца пачаў прыкручваць назад нумарныя знакі.
Цягам ліпеня людзі без формы, у цывільным, у розных гарадах краіны затрымлівалі праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, калі тыя выходзілі на акцыі пратэсту. Пры гэтым у цэнтры гарадоў былі заўважаны мікрааўтобусы і аўтобусы без нумароў.
На правым мікрааўтобусе няма нумарных знакаў.
І вось нумары вяртаюцца.
Глядзі яшчэ: Фотафакт: Супрацоўнік Генпракуратуры разглядае мікрааўтобус без нумароў.
0
0
0
0
0
0