З DVD-плэерам і халадзільнікам.
Турма «Хальдэн». Фота drugoi.livejournal.com.
Камеры ў «Хальдэне» нагадваюць нумары 3-зоркавага гатэля. Фота drugoi.livejournal.com.
Кухня і санвузел. Фота drugoi.livejournal.com.
Турэмная спортзала. Фота drugoi.livejournal.com.
Турэмная сцяна аформленая нарвежскім мастаком Докам Лундгрэнам. Фота drugoi.livejournal.com.
Нарвежскага стралка Андэрса Брэйвіка, які прызнаўся ў здзяйсненні двайнога тэракту ў краіне, могуць пасадзіць у турму «Хальдэн», магчыма, самую гуманную турму ў свеце, піша газета Herald Sun.
Турма знаходзіцца недалёку ад Осла і разлічана на 252 чалавекі. У кожнага зняволенага ў гэтай турме асобная камера з ваннай, якая выглядае як нумар у трохзоркавым гатэлі. У пакоях ёсць тэлевізары з плоскім экранам і міні-халадзільнікі. У некаторых зняволеных у камерах ёсць DVD-прайгравальнікі і абмежаваны доступ у інтэрнэт. Гасцёўню дзеляць паміж сабой 12 чалавек.
Дызайнеры адмовіліся ад бетонных сценаў, зрабіўшы драўляную ашалёўку з фрэскамі знакамітага нарвежскага мастака Дока Лундгрэна..
Палова ахоўнікаў турмы — жанчыны. Кіраўніцтва мяркуе, што гэта зніжае агрэсію зняволеных. Акрамя таго, яны не носяць з сабой зброю. Нярэдка ахова і зняволеныя разам абедаюць і займаюцца спортам. Існуюць і іншыя забавы — на кухні «Хальдэн» можна браць кулінарныя ўрокі. У турме таксама размешчана музычная студыя і прыбудова са спальняй, дзе зняволеныя могуць заставацца са сваёй сям'ёй на час спаткання.
У панядзелак суд прыняў рашэнне арыштаваць Брэйвіка на восем тыдняў.