Малпуючы сваіх еўрапейскіх калег, экалагісты крытыкуюць акцыі «Стоп-бензін».

«Рэалізацыя асноўнага патрабавання кампаніі «Стоп-бензін» — захаваць старыя цэны на бензін ... прывядзе да падвышэння аб’ёмаў спажывання паліва. ... Ва ўмовах ... пагрозы змянення клімату (адным з фактараў якога з’яўляецца прыватны транспарт) такое разуменне глабальных выклікаў з’яўляецца дэманстрацыяй безадказнага спажывання на шкоду захаванню прыроды і здароўю будучых пакаленняў», — гаворыцца ў заяве Зялёных.

Яны звяртаюцца да беларускага ўрада, які «не павінен заставацца пасіўным назіральнікам, а рашуча садзейнічаць ломцы архаічнай свядомасці аўтааматараў шляхам неадкладнага павышэння цаны на бензін. Як мінінум, у два разы».

У Беларусі аўтамабілісты сваімі пратэстамі выказваюць, хутчэй, патрабаванні палітычных змен, спынення самавольства ў краіне, у тым ліку і эканамічнага валюнтарызму. Зялёныя гэтага не заўважылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?