Заснавальніку беларускамоўнага сервісу «Кнігі — поштай» пагражае пазбаўленне свабоды да трох год.

16.45

Суд працягне працу заўтра, 29 ліпеня, а 10-й гадзіне. Сёння па абедзе суддзя Шаграй заслухала двух сведак, паведаміў «НН» Алесь Яўдаха. Разгляд справы зойме 10 працоўных дзён, суд мусіць скончыцца 12 жніўня.

11.00

Суд перанесены на 14-ю гадзіну з-за няяўкі сведак па справе.

Іх аж 230, але ніводзін з іх не з'явіўся.

Заснавальніка сервісу «Кнігі — поштай» Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ч.1 арт. 233 КК. Згодна закону яму пагражае штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады, або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне свабоды да двух гадоў, або пазбаўленне свабоды да трох год.

28 ліпеня яго справу пачнуць разглядаць у Кастрычніцкім судзе Мінска (вул. Сямашкі, 33). Пачатак разгляду а 10-й.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?