Тут можна будзе азнаёміцца з гісторыяй бровара, а таксама прадэгуставаць новыя гатункі піва.

 Завод Леккертаў.

Завод Леккертаў.

 «Аліварыя» ў наш час.

«Аліварыя» ў наш час.

 Фрагмент будучай экспазіцыі.

Фрагмент будучай экспазіцыі.

 Гістарычныя дакументы.

Гістарычныя дакументы.

 Так варылі піва за саветамі.

Так варылі піва за саветамі.

Піваварня «Аліварыя» рыхтуецца адчыніць уласны музей. Ён размесціцца ў гістарычным будынку ХІХ ст. на перасячэнні вуліц Кісялёва і Багдановіча (былыя Старажоўская і Аляксандраўская). На дадзены момант завяршаецца афармленне экскурсійнага маршруту, дзякуючы якому наведнікі музею змогуць пазнаёміцца з амаль 150-гадовай гісторыяй прадпрыемства. Частка экспазіцыі будзе прысвечана гісторыі кампаніі Carlsberg, у склад якой сёння ўваходзіць «Аліварыя».

Госці пабачаць абсталяванне піваварні ХІХ — пачатку ХХ стст., калекцыю пляшак і этыкетак розных гадоў, архіўныя дакументы — усяго каля ста экспанатаў, якія дапамагалі збіраць таксама і спецыялісты Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.

Наведнікі музея змогуць азнаёміцца не толькі з гісторыяй «Аліварыі», але і на свае вочы пабачыць, як варыцца піва сёння. А тыя, каму споўнілася 18 год, змогуць прадэгуставаць новыя гатункі піва.

Адной з мэтаў стваральнікі музея бачаць фармаванне культуры спажывання піва. «Мы хочам, каб музей стаў своеасаблівым адукацыйным цэнтрам, які будзе знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй піваварства, традыцыямі, рытуаламі дэгустацыі піва, этыкетам падачы яго да стала і тым самым фармаваць культуру спажывання піва», — адзначае на сайце піваварні намеснік генеральнага дырэктара па маркетынг Надзея Дзешкавец.

***

Гісторыя «Аліварыі»: ад піваварні Рохлі Фрумкінай да піўзавода «Беларусь»

1864

На скрыжаванні Аляксандраўскай і Загараднай вуліц з’яўляецца невялікі драўляны бровар. Уладальніца — Рохля Фрумкіна.

1894

Новым уласнікам піваварні робіцца граф Карл Чапскі, мінскі гарадскі галава, мецэнат.

1898

Бровар пераходзіць да купцоў з Аўстрыі братоў Леккертаў і змяняе назву на «Завод Леккертаў».

1917

Нацыяналізацыя прадпрыемства. Новыя гаспадары назвалі піўзавод «Беларуссю».

1941-44

Надпіс на заводзе «Brauerei Minsk», што захаваўся з часоў Другой сусветнай вайны сведчыць, што пры немцах варыць піва на бровары не перасталі.

1994

Заснаванне акцыянернага таварыства «Піўзавод Аліварыя». Бровар вяртае сваю старую сімволіку — арла, што нясе бочку.

2006

Акцыянерам і інвестарам бровара робіцца Baltic Beverages Holding. Праз 4 гады доля BBH у «Аліварыі» вырасла да 47%. BBH належыць CarlsbergGroup.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?