Брытанскі самалёт аварыйна прызямліўся ў Брэсце. Фота МНС.
Як паведаміў
Самалёт належыць прыватнай кампаніі United Airgroup Corp, прапісаны на востраве Мэн (Вялікабрытанія). Паветранае судна пераганяў з аэрапорта французскага горада Ніца ў аэрапорт Дамадзедава ў Маскве расійскі экіпаж у складзе трох чалавек.
У 18.38 самалёт паспяхова ажыццявіў пасадку. Пацярпелых няма. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Як мяркуецца, прычына аварыйнай пасадкі — спыненне працы генератара левага рухавіка.
Паводле слоў Навіцкага, МНС не валодае інфармацыяй аб далейшым перамяшчэнні самалёта.