паведаміла БелаПАН начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка.

Зараз парадак нарыхтоўкі і закупкі грыбоў і ягад у кожнай вобласці вызначаюць мясцовыя ўлады. Гэта выклікае неаднаразовыя скаргі прадпрымальнікаў, якія не заўсёды могуць атрымаць патрэбную інфармацыю ў выканкамах і правільна падрыхтаваць усе дакументы, зазначаюць у міністэрстве.

Увядзенне адзінага парадку прадугледжана праектам пастановы Саўміна «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку давання права спецыяльнага карыстання аб’ектамі расліннага свету і інфармавання мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб запланаванай дзейнасці па закупцы дзікарослых раслін і іх частак і прызнанні страты моцы некаторымі пастановамі Савета міністраў Беларусі і іх асобнымі палажэннямі». Гэты дакумент зараз праходзіць узгадненне ў зацікаўленых ведамствах.

Як паведаміла Мінчанка,

прадугледжана спрашчэнне парадку закупкі грыбоў і ягад.
Прадпрымальнік павінен паведаміць у выканкам аб ажыццяўленні закупкі, напісаўшы адпаведную заяву. Пасля рэгістрацыі паведамлення выканкамам прадпрымальнік атрымлівае права ажыццяўляць такую дзейнасць.

Зараз прадпрымальнік абавязаны атрымаць станоўчае рашэнне выканкама, папярэдне сабраўшы і падаўшы пакет дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?