У ЗША 25 ліпеня скончыў жыццё самагубствам спартсмен Джэрэт Петэрсан — віцэ-чэмпіёнАлімпіяды-2010 у Ванкуверы па фрыстайле ў акрабатыцы. Перад тым як застрэліцца, мужчын зрабіў званок у службу 911.

За некалькі дзён да самагубства Петэрсан быў затрыманы паліцыяй штата Айдаха за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Спартсмен абвінавачваўся ў перавышэнні хуткасці ў 3 разы, але віны сваёй ён не прызнаў.

Падчас Алімпійскіх гульняў у Турыне Петэрсан быў выключаны са складу зборнай ЗША за п’яную бойку. У 2009 годзе ён прыцягваўся да адказнасці за спраўленне патрэбы ў грамадскім месцы. У 2005 годзе Петэрсан прыцягваўся да справы аб крадзяжы зброі, але частка абвінавачванняў была знята, пасля таго, як ён прызнаў сябе вінаватым.

Золата ў лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе ў Ванкуверы выйграў беларус Аляксей Грышын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?