Міністэрства абароны і Рада бяспекі Беларусі з 25 да 31 ліпеня праводзяць кантрольную сумесную штабную трэніроўку.
«Яе мэта — павышэнне зладжанасці органаў вайсковага кіравання, удасканаленне навыкаў службовых асоб па кіраванні войскамі ў розных умовах», — гаворыцца ў паведамленні
Як паведаміў тэлебачанню дзяржсакратар Рады бяспекі Леанід Мальцаў, гаворка ідзе аб праверцы Сіл неадкладнага рэагавання, і праводзіцца гэтая праверка па асабістым даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.
«… Пры дакладзе па пытаннях нацыянальнай бяспекі Лукашэнка паставіў задачу праверыць Міністэрства абароны, а канкрэтна — … сілы неадкладнага рэагавання», — расказаў Мальцаў.
«… Гэтыя сілы прызначаны,