Учора на канале RTVi мусіла адбыцца праграма з удзелам аднаго з расейскіх экспэртаў. Тэма гутаркі актуальная — нафта–газавы канфлікт між Расеяй і Беларусяй. Аднак беларускія гледачы праграмы не пабачылі. Гэта ўжо ня першая гісторыя з вышэйазначаным каналам.

Першае адключэньне каналу адбылася перад мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Мінулым летам гісторыя паўтарылася, толькі гэтым разам заміж праграмы «Акно ў Эўропу» гледачы глядзелі мультфільмы. Кіраўнік каналу Міхаіл Баршчэўскі патлумачыў тады, што на кампанію «Космос‑ТВ», якая рэтранслюе RTVi ў Беларусі, націснулі «зьверху».

З элемэнтамі інфармацыйнай вайны беларускія гледачы маглі пазнаёміцца ў мінулыя выходныя, калі на расейскіх каналах, трансляваных у Беларусі, аналітычныя праграмы і выніковыя навінавыя выпускі былі замененыя на праграмы забаўляльнага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?