Намеснік кіраўніка горацкай папраўчай калоніі паведаміў адвакату палітвязня Змітра Дашкевіча, што не пусціць яе да падабароннага.Ён заявіў, што падставай для гэтага стала распаўсюджаная ў інтэрнэце інфармацыя аб тым, што хлопца трэці раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар.
Адвакат Мар’яна Сямешка запатрабавала сустрэчы з кіраўніком калоніі, але яго намеснік заявіў, што той знаходзіцца на нейкай нарадзе ў Дэпартаменце выканання пакаранняў у Мінску.
Мар’яна Сямешка і нявеста Дашкевіча Наста Палажанка знаходзяцца каля турэмнай брамы. Наста Палажанка сказала, што яны нікуды не сыдуць, бо забарона на сустрэчу адваката са сваім падабаронным — грубае парушэнне заканадаўства.