Як падманвалі цэнзуру ў часы «развітага сацыялізму». Піша Анатоль Сідарэвіч.
…Гутарка ў рэдакцыі ішла пра школьныя праблемы. І ў сувязі з гэтым нехта згадаў «Настаўніцкую газету». «Ды гэта не газета, — сказаў Васіль Вітка, — а ідэалагічная дыверсія». І помню рогат, бо словы «ідэалагічная дыверсія» ў дачыненні да «правільнай» газеты ў
На барацьбу з дыверсіямі і дыверсантамі былі пушчаныя вялікія сілы: партыйны апарат (ад райкамаў да ЦК КПСС), КДБ з яго памежнымі войскамі і палітычным вышукам, Галоўліт (так называлася цэнзура) і іх памочнікі. Стукачы былі ў кожнай рэдакцыі, у кожнай студэнцкай групе, армейскім узводзе, на кожным караблі, у кожнай эскадрыллі… Задача ўсіх гэтых службаў была ў тым, каб схаваць ад савецкага чалавека непажаданую інфармацыю, пэўныя ідэі, а таксама імёны аўтараў гэтых ідэй. Задача была і ў тым, каб абясшкодзіць грамадзян, якія распаўсюджваюць непажаданыя ідэі, спрабуюць папулярызаваць забароненыя імёны. У сцяне былі дзіркі
Цяпер лічыцца, што КПСС, як адзіная ў СССР партыя, была маналітам. Але насамрэч Масква не магла рэгуляваць усё. КПСС падраздзялялася на кампартыі саюзных рэспублік. І тут быў пракол сістэмы. У Беларусі быў свой спіс забаронаў, у Літве — свой, ва Украіне — свой… Калі ў Мінску чалавеку без допуску нельга было і марыць пачытаць дакументы БНР, дык у Вільні іх можна было канспектаваць і капіяваць свабодна. Тое ж і з «забароненымі» ў БССР газетамі, часопісамі, кнігамі…
Самым юным чытачам тлумачу: у той час мы яшчэ не чулі пра інтэрнэт, капіявальныя машыны былі адно ў такіх установах, як ЦК КПБ, Савет Міністраў, КГБ, а персанальны камп’ютар я ўпершыню ўбачыў у 1991 годзе.
Дыверсант-рэцыдывіст Генадзь Кісялёў
Кожнаму студэнту, які марыць стаць акадэмікам, трэба хоць пагартаць кнігу «Пачынальнікі: З
У кнізе ёсць раздзел, прысвечаны Францішку Багушэвічу, а ў раздзеле тэкст — «З успамінаў пляменніцы паэта Ю. Радзевіч і З. Нагродскага». Кожны, хто ўчытаецца ў тэкст, зразумее: гэта не самі ўспаміны, а чыйсьці запіс тых успамінаў. Чыё імя схаваў Г. Кісялёў? Такое пытанне павінны былі задаць укладальніку кнігі яе рэдактары — акадэмік Васіль Барысенка і тады яшчэ кандыдат навук Адам Мальдзіс.
Вось тут і хаваецца інтрыга. Была гэта змова трох філолагаў ці
Бо Ю. Радзевіч і З. Нагродскаму Кісялёў прыпісаў фрагменты артыкула Антона Луцкевіча «Жыццё і творчасць Фр. Багушэвіча ў успамінах ягоных сучаснікаў». Імя Луцкевіча — заснавальніка «Нашай Нівы», стваральніка БНР, ідэолага беларускага руху ў пачатку ХХ стагоддзя,- было пад суровай забаронай у тыя часы.
Змясціўшы яго працу ў «Пачынальніках», Кісялёў адважваецца на наступную ідэалагічную дыверсію. Выпускае кнігу «Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы». Кніга выйшла перад сотымі ўгодкамі Песняра. Дасведчаныя таварышы паказвалі ў гэтай кнізе адну мясцінку і захоплена казалі: «Ну й хітрун Генадзь Васільевіч!».
Гэтая мясцінка — адзін толькі сказ з ліста Уладзіміра Самойлы да Браніслава
На імя В. Іваноўскага ў БССР было накладзена табу. Яго можна было згадваць толькі адмоўна: буржуазны нацыяналіст, паслугач… Таму, апублікаваўшы прозвішча Іваноўскага, Г. Кісялёў зрабіў такую зноску: «Іваноўскі Юрый Леванардавіч —
Дыверсант Сяргей Дубавец
Але ж іншы даследчык, Рыгор Семашкевіч, пісаў, што Купалавым дабрадзеем быў не Іваноўскі, а
Рыгор Семашкевіч выкладаў у БДУ. Адным з яго студэнтаў на факультэце журналістыкі быў Сяргей Дубавец. І калі ў 1983 годзе выйшла кніга эсэ і артыкулаў настаўніка «Выпрабаванне любоўю», студэнт узяўся напісаць рэцэнзію для тыднёвіка «Літаратура і мастацтва».
Гэта быў небяспечны тэкст. Я, тады загадчык аддзела крытыкі і бібліяграфіі ў рэдакцыі «ЛіМа», пабойваўся і за сябе, і за рэдакцыю, і за аўтара. Дубавец выкарыстаў кнігу Семашкевіча, каб падаць у савецкім друку імёны Вацлава Ластоўскага і братоў Луцкевічаў без знішчальных характарыстык. Зрэшты, ад мяне залежала мала. Мая справа была падрыхтаваць рэцэнзію да друку, а друкаваць ці не — вырашаў галоўны рэдактар Алесь Жук, які ў складаных выпадках раіўся і са сваім намеснікам Міколам Гілём, і з таварышамі ў «чырвоным доме». Да таго ж Алесь сябраваў з Рыгорам Семашкевічам…
Не ведаю, што сказалі Алесю Жуку пра рэцэнзію ў ЦК КПБ. Затое добра памятаю, як у канцы 1983 года на семінары маладых пісьменнікаў загадчык аддзела культуры ЦК Іван Антановіч ківаў Дубаўцу пальчыкам: мы не дазволім… А загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Савелій Паўлаў пасля закамандуе адправіць выпускніка журфака БДУ на правінцыю. Дарма што ён ужо меў працу ў выдавецтве «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Што ж тычыцца мяне, дык з часам ад Алеся Жука запатрабуюць звольніць «гэтага нацыяналіста» з працы.
Этногаф і фалькларыст
Генадзь Кісялёў змясціў у сваёй кнізе фрагменты тэксту Антона Луцкевіча ў 1977 годзе. А праз год ідэалагічную дыверсію ўчыніў навуковы супрацоўнік Інстутута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Кастусь Цвірка. Ага, той самы паэт, перакладчык Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі і галоўны рэдактар «Беларускага кнігазбору».
Інстытут выпускаў тады шматтомную серыю «Беларуская народная творчасць». У томе «Вяселле: Абрад» К.Цвірка апублікаваў артыкул «Слуцкае вяселле».
Зноў пытанне: а куды глядзелі рэдактары тома —
Другі ідэалагічны дыверсант з ІМЭФ выкарыстаў для сваёй акцыі том «Легенды і паданні» (1983).
Сустракаем мы пад нумарам 282 паданне «Князь Барыс і чорт». У каментары спасылачка: «Крывіч, 1923, № 3, с. 3 -4. Зап[ісана] ад полацкага мешчаніна Тарноўскага». А часопіс «Крывіч» хто выдаваў? І дзе?.. Або вось яшчэ: «Сцяпан і Вялляна». Спасылка на беларускі каляндар на 1919 год «Swajak». А гэты каляндарык хто выпусціў? Ці вось гэтае паданне — «Сож і Дняпро» — хто запісаў?..
Людзі дасведчаныя ўсміхаліся і тлумачылі недасведчаным: гэта тэксты Ластоўскага. Менавіта тэксты. Бо Вацлаў Юстынавіч пачутыя сюжэты легендаў апрацоўваў як літаратар. У кнігу «Легенды і паданні» яго тэксты трапілі дзякуючы аднаму са складальнікаў тома, Антону Гурскаму. А рэдактарам быў ужо знаёмы нам Анатоль Фядосік…
Не «Тутэйшыя», дык «На куццю»
У 1982 годзе адзначалася
Але пакуль інстанцыі змагаліся з «Мастацкай літаратурай», супрацоўнік рэдакцыі крытыкі і драматургіі Алесь Разанаў уклаў зборнік Янкі Купалы «Выйдзі з сэрцам, як з паходняй!..». Прадмову да кнігі напісаў Анатоль Вярцінскі. А выдала яе «Юнацтва».
Укладальнік змясціў там усяго некалькі вершаў «савецкага» Купалы. Затое ў кнігу трапіла паэма «На Куццю». Яе, як і п’есу «Тутэйшыя», цягам дзесяцігоддзяў забаранялі друкаваць.
І Сцяпан Александровіч?
Увесну 1984 года ў рэдакцыю «ЛіМа» завітаў шаноўны госць — Сцяпан Хусейнавіч Александровіч. Прынёс машынапіс артыкула «Невядомая беларуская кніга».
Рыхтаваўся зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517 -1917». І вось у спратах знайшлі надрукаваную яшчэ ў 1912 годзе ў Пінску кніжачку нейкага Арцёма Музыкі «Прыгоды Тараса і Панаса». Пра яе і напісаў Сцяпан Хусейнавіч.
Прафесар Александровіч адзначыў багатую лексіку апавядання, жывы, дынамічны стыль і паставіў пытанне: хто аўтар гэтага твора? І выказваў такую здагадку: «Арцём Музыка — гэта, бясспрэчна, псеўданім нейкага… здольнага беларускага пісьменніка, які добра валодаў пяром і… не ўпершыню выступаў у друку». Літаратуразнаўца гатовы быў бы прызнаць аўтарам кніжкі Якуба Коласа, але…
Праз колькі дзён пасля публікацыі ў рэдакцыю «ЛіМа» завітаў другі шаноўны госць — Адам Мальдзіс. Ён пахваліў публікацыю Сцяпана Хусейнавіча і таксама задаў пытанне: хто ж аўтар гэтае кніжачкі? Я меў адказ: «Пан ведае прозвішча гэтага аўтара, бо пану вядомы іншы яго псеўданім — Власт». Адам Восіпавіч на момант сумеўся. «Пан упэўнены ў гэтым?» — «Як у тым, што цяпер на дварэ божы дзень».
Пра тое, што аўтар «Прыгодаў Тараса і Панаса» — Вацлаў Ластоўскі, яшчэ да публікацыі артыкула Александровіча сказаў мне Дубавец. Ён чытаў гэтую маленькую аповесць у мюнхенскім выданні твораў Ластоўскага (1956), якое кантрабандаю трапіла ў БССР.
…У 1986 годзе зводны каталог «Кніга Беларусі» выйшаў з друку. У ім няма нават згадкі пра «Кароткую гісторыю Беларусі», выдадзеную ў 1910 г. пад шмат каму вядомым псеўданімам «Власт», але затое паказаныя «Прыгоды Тараса і Панаса», бо складальнікам каталогу быў невядомы псеўданім «Арцём Музыка».
Калі не праз дзверы, дык праз акно
1987 год. Другі год гарабчоўскай перабудовы. У Мінску пошапкі: дазволяць ці не? А праз нейкі час пранеслася: не дазволілі!..
ЦК КПБ не дазволіў вечарынай, а хоць нейкім артыкульчыкам адзначыць
Бедны Гарун! У канцы
І вось аднаго дня ў мяне раздаўся званок: «Ты чытаў «Литературку»?
Маскоўская «Литературная газета» 8 красавіка 1987 г. мела сярод беларускай інтэлігенцыі вялікі поспех. Нягледзячы на забарону ЦК КПБ, Вячаслаў Рагойша апублікаваў у ёй артыкул «Судьба поэта: К столетию со дня рождения Алеся Гаруна», а пад артыкулам — у перакладзе Браніслава Спрынчана (!) — тры вершы Гаруна. Малайчына Рагойша, малайчына Спрынчан, — казалі адны, а іншыя дадавалі: малайчына Анатоль Казловіч. Бо за публікацыяй стаяла і невідочная чытачам постаць тагачаснага карэспандэнта «Литературной газеты» ў Беларусі.
Вось і маеце, грамадзяне з «чырвонага дома»: не хацелі пускаць Гаруна праз дзверы, дык ён вярнуўся праз акно.
З гэтае публікацыі і пачалося адкрытае вяртанне «забароненых» імёнаў і твораў.