Цэнтральны чыгуначны вакзал у Мінску ачэплены з-за ананімнага тэлефанавання ад невядомага мужчыны пра тое, што вакзал нібыта замініраваны.

 gonzo.by

gonzo.by

  gonzo.by

gonzo.by

Зараз будынак вакзала ачэплены, там працуе група размініравання. Папярэдне з ачапленай тэрыторыі былі эвакуяваныя пасажыры і наведвальнікі. Дакладная колькасць эвакуяваных ў УУСТ пакуль назваць не могуць. Затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося.

Паводле інфармацыі УУСТ, сёння каля трох гадзін дня ў дзяжурныя службы 101 і 103 паступіла адразу два тэлефаванні (з розніцай у адну хвіліну) аб замініраванні. Спачатку невядомы мужчына паведаміў аб тым, што нібыта замініраваны Цэнтральны чыгуначны вакзал у Мінску і вакзал у Маладзечне, затым паступіў званок па лініі 103, мужчына паведаміў аб замініраванні толькі сталічнага вакзала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?