6 жніўня ў вёсцы Залессе (Смаргонскі раён) пройдзе фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў». Да ўдзелу запрашаюцца майстры народнай творчасці, калектывы мастацкай самадзейнасці і ўсе, хто жадае цікава і змястоўна прабавіць дзень.
На свяце можна будзе набыць вырабы мясцовых майстроў, пакаштаваць стравы залескіх гаспадыняў, пачаставацца напоямі і адварамі народнай кухні, падсілкавацца салам, яйкамі, поліўкай.

Будзе таксама шанец паглядзець выступы мясцовых калектываў мастацкай самадзейнасці і сольных выканаўцаў, а таксама гасцей з Польшчы (этнаграфічны калектыў «Цаглінкі»), Масквы (фальклорны гурт «Кірмаш»), Віцебска (калектыў мастацкай самадзейнасці «Віцебскаблгаз») і суседніх Жодзішак (гурт песні і танца «Вечарынка» Жодзішкаўскага ЦДК).

Пачатак свята — а 12-й.

Даехаць да Залесся з Мінска можна чыгункай: электрычкай да Маладзечна, а потым дызелем Маладзечна — Гудагай да прыпынку «Залессе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0