У Беларусі з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2011 года мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) сям'і з чатырох чалавек складзе 675 980 рублёў у разліку на месяц (крыху больш за 100 даляраў па курсе шэрага рынку), гаворыцца ў паведамленні Мінпрацы і сацабароны.
Новы МСБ сям'і з чатырох чалавек павялічыўся на 28,8% у параўнанні з дзеючым у маі-ліпені.
Акрамя таго, зацверджаныя новыя сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - 699 190, працаздольнага насельніцтва - 858 950, пенсіянераў - 671 770, студэнтаў - 623 990, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - 513 690, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - 626 260, дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - 755 800.
МСБ уяўляе сабой выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялягічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцяў чалавека. Яны зацвярджаюцца Мінпрацы штоквартальна ў цэнах апошняга месяца квартала для 8 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва. МСБ прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і узмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян.
Зараз МСБ сям'і іх чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманьне льготных крэдытаў і субсыдый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў.
Структура сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4-х чалавек у цэнах чэрвеня 2011 года па артыкулах расходаў:
- прадукты харчавання - 58,9%;
адзенне, бялізна, абутак - 15,7%;
карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 7,1%;
бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 5%;
прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 8,3%;
культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак - 1,5%;
узносы і плацяжы - 1,5%;
прадметы санітарыі, гігіены, лекі - 2%.