Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з міністрам прамысловасці і прыродных рэсурсаў Ірака Ахмедам аль-Карбулі.

Першы віцэ-прэм’ер адзначыў, што Беларусь гатова актыўна ўдзельнічаць у аднаўленні інфраструктуры Ірака, пад ключ будаваць і праектаваць жыллё, грамадзянскія і прамысловыя аб’екты, а таксама аб’екты энергетыкі. Уладзімір Сямашка дадаў, што беларускі ўрад добра ўяўляе тыя цяжкасці, з якімі сутыкаецца ўрад Ірака. «Мы гатовы дапамагчы ўраду Ірака хутка аднавіць краіну і рухацца далей па шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу міністр прамысловасці і прыродных рэсурсаў Ірака Ахмед аль-Карбулі адзначыў, што паміж краінамі склаліся дружалюбныя адносіны. Міністр выказаў упэўненасць у тым, што пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам стане асновай для ўмацавання палітычных адносін.

Ахмед аль-Карбулі таксама дадаў, што Ірак перажываў цяжкі час, цяпер пачынаецца аднаўленне яго інфраструктуры. «Мы зацікаўлены ў тым, каб у гэтай рабоце прынялі ўдзел беларускія кампаніі як дзяржаўнага сектара, так і прыватныя», — сказаў ён. На думку міністра, візіт іракскай дэлегацыі ў Беларусь стане прыкладам для іншых міністэрстваў, каб наведаць Беларусь.

«Міністэрства прамысловасці і прыродных рэсурсаў Ірака глядзіць на сваіх беларускіх калег як на стратэгічных партнёраў», — падкрэсліў Ахмед аль-Карбулі. Пры гэтым ён дадаў, што падпісанне шэрагу кантрактаў паміж міністэрствамі і кампаніямі дзвюх краін было затрымана. Паводле слоў міністра, прычынай таго стаў недахоп інфармацыі. Ахмед аль-Карбулі выказаў упэўненасць, што ў будучым усе гэтыя пытанні будуць зняты, і краіны змогуць падпісаць мноства дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва.

Іракскі бок выказвае зацікаўленасць у рэалізацыі такіх прамысловых праектаў, як рамонт кар’ернай тэхнікі беларускай вытворчасці, стварэнне вытворчасці вогнетрывалай цэглы, адкрыццё вытворчасці шкла і керамікі, а таксама ў абмене з Беларуссю інавацыйнымі тэхналогіямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?