У пятніцу прайшоў першы матч 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Барысаўскі БАТЭ, якому ў аўторак давядзецца згуляць матч у адказ 3-га раўнду Лігі чэмпіёнаў з «Экранасам», выйграў у гасцях у «Віцебска» з лікам 0:1.

Адзін гол у сустрэчы забіў на 50-й хвіліне Віталь Радзівонаў (пас — Максім Валадзько).

Становішча камандаў: БАТЭ — 44, Шахцёр — 33, Дынама Мінск, Нафтан — па 27.

Але ў БАТЭ праведзена на гульню болей. «Шахцёр» 31 ліпеня згуляе з «Нафтанам», а мінскае «Дынама» — з брэсцкім у гасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?