Тэкст звароту змешчаны ў фэйсбуку вядомага музыканта і блогера Паўла Аракеляна.

У звароце зазначаецца:

«Дарагія суайчыннікі! Мы, ніжэйпадпісаныя, просім вас не застацца абыякавымі да лёсу палітвязняў у нашай краіне.

Адзін з іх — Зміцер Бандарэнка.

Змітру была патрэбная складаная аперацыя на хрыбетніку, пасля якой патрабуецца доўгая рэабілітацыя, але ўлады вырашылі катаваць бездапаможнага чалавека і абмежавалі аднаўленне толькі двума тыднямі, чым фактычна падпісалі „вязню сумлення“ чарговы прысуд — інваліднасць.

Нам жа з вамі прапануюць моўчкі ўдзельнічаць у гэтым спектаклі нялюдскасці і жорсткасці.

Мы яшчэ раз звяртаемся да сусветнай грамадскасці і, у першую чаргу, да вас, дарагія Беларусы:

Зробім усё магчымае, каб Змітру Бандарэнку аказалі кваліфікаваную дапамогу пры рэабілітацыі. Яшчэ раз заклікаем да справядлівасці улады на месцах — у рэшце рэшт, ад іх патрабуецца толькі выканаць законы і не перашкаджаць працаваць высокапрафесійным медыцынскаму складзе Мінскай гарадской клінічнай бальніцы № 5.

Гэтаксама мы патрабуем спыніць ціск і правакацыі супраць Змітра Дашкевіча і Мікіты Ліхавіда, жыццё і здароўе якіх з-за самаўпраўнасці адміністрацый калоній знаходзіцца пад пагрозай.

Зміцер Бандарэнка, Зміцер Дашкевіч і Мікіта Ліхавід прызнаныя міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі „вязнямі сумлення“, г.зн. незаконна асуджанымі па палітычных матывах.

Прыкладзем усе магчымыя намаганні, каб не даць скалечыць на нашых вачах невінаватых людзей!»

Пад заявай ужо падпісаліся некалькі дзясяткаў чалавек.

***

Можна пакідаць подпісы і ў каментарах пад гэтым артыкулам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0