29 ліпеня старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс Батура паведаміў журналістам пра ход падрыхтоўкі фестывалю-кірмашу«Дажынкі-2011», які ў верасні пройдзе ў Маладзечне.

Журналісты запыталіся ў кіраўніка вобласці пра скульптурную кампазіцыю «Папараць-кветка» вядомага аўтара Уладзіміра Жбанава, якая з’явіцца ў Маладзечне да «Дажынак» і вакол якой разгарнулася палеміка.

Група гараджан ацаніла кампазіцыю, прысвечаную Купаллю, як «адкрыта сексагенна-эратычнага характару».

«Каб кожны чалавек быў задаволены, гэта, напэўна, немагчыма, 
— заўважыў Батура. — Па-другое, паведамляецца, што сабрана прыкладна 100 подпісаў тых, хто супраць, а ў Маладзечне каля 100 тысяч жыхароў. І, нарэшце, рашэнне аб устаноўцы такой кампазіцыі на фантане прымалася не мной асабіста, хоць я і за гэту скульптурную кампазіцыю, а мастацка-экспертнай радай па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве на чале з паважаным скульптарам Іванам Міско.
Чаму мы ўсё павінны ўяўляць у цёмных фарбах — жыць трэба прыгожа! Чаму ў цэнтры горада, не хачу нікога пакрыўдзіць, павінен стаяць толькі помнік Леніну ці яшчэ камусьці, а не такога кшталту кампазіцыя, музычны фантан?»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?