Культура22

Памёр дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі Міхась Лужынскі

У шпіталі ў Санкт-Пецярбургу памёр дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі Міхась Лужынскі. У Санкт-Пецярбургу ён знаходзіўся з турыстычнай групай. Верагодна, збіраўся наведаць Беларусь.
Пра гэта паведаміла сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Ганна Сурмач.

Міхась Лужынскі нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Кабылкі Палачанскай воласці Маладзечанскага павету Віленскага ваяводства (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Бацька працаваў сакратаром воласці. У 1935 годзе сям’я пераехала ў Гарадок, потым ў 1939 годзе ў Палачаны. У 1941 годзе Міхась Лужынскі скончыў сямігодку ў Хажове. А ў 1942 годзе пайшоў у гандлёвую школу ў Маладзечне, дырэктарам якой быў Барыс Кіт. Правучыўся там два гады. Быў сябрам СБМ.

Пасля закрыцця гандлёвай школы запісаўся добраахвотнікам у школу Люфтвафэ і разам з іншымі 46 хлопцамі быў вывезены ў Польшчу, а потым — у Нямеччыну. У 1945 годзе апынуўся ў беларускім лагеры Ватэнштат (Нямеччына), дзе ў 1946-м пазнаёміўся з будучай жонкай Надзеяй. Ажаніўся ў канцы 1948-га, а ў канцы 1949-га выехаў з жонкай ў Аўстралію.

Сям’я пасялілася ў Сіднеі. Спачатку Міхась працаваў электраманцёрам. Потым, скончыўшы інжынэрныя курсы, пайшоў па службовай лесвіцы ўгару, быў інспектарам пры пабудове электрычных лініяў. У 1979-м пачаў невялікі бізнэс — займаўся пакупкай і продажам драўніны.

Ад самага пачатку актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадскім жыцці Аўстраліі, быў сябрам Беларускага Аб’яднання ў Аўстраліі, узначальваў Беларускае Аб’еднанне ў Новай Паўднёвай Валіі (1951—1953 гг.), рэдагаваў часопіс «Новае жыцьцё», быў старшынёй Беларускага грамадска-культурнага клубу.

На працягу 17 гадоў яго голас гучаў на аўстралійскіх радыёхвалях, з 1976 да 1993 года (ад 1983 года рабіў перадачы аднаасобна).

Успаміны Міхася Лужынскага чытайце тут.

або тут

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве6

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць