Айцец Ігар Лашук у каментарах на нашым сайце пракаментаваў сваё выдаленне з парафіі св. Яна Хрысціцеля, што ў Серабранцы, а таксама розныя чуткі, што ўзніклі з гэтай нагоды.

Нагадаем, што выезд а. Ігара выклікаў незадавальненне парафіянаў.

Падаем тэкст каментара цалкам.

***

Вялікае і шчырае дзякуй за ўсе каментары. Але хацеў бы спаткацца с «голасам сумлення» і абараніцца ад ананімшчыка, бо стыль пісання вельмі знаёмы. Я не проста Лашук, але ксёндз Лашук.

Дарагія сябры, за што мяне пераводзяць, я сапраўды не ведаю.

Я прасіў майго правінцыяла, год два назад, даць магчымасць псіхічна і фізычна адпачыць. Я будаваў моладзевы цэнтр у Бараўлянах, парафіяльны цэнтр у Раўбічах, вялікі касцёл і цэнтр у Мінску, у роднай вёсцы дабудаваў капліцу, аднавіў вялікую капліцу з ХІХ стагодздзя у в. Прасці, Нясвіжскага раёна, і гэта рабіў паралельна. Можа і далей бы ўсё добра было,

каб не прыехаў Кардынал Бертонэ ў 2008 годзе ў Серабранку і публічна сказаў, што «ведаеце чаму я тут, бо ксендз Ігар мой сябар і я салезіянін», і пасля гэтага прарваўся шквал ананімак.
Мяне абвінавацілі ва ўсіх грахах, пра якія я нават у маральнай тэалогіі не чытаў. Мне вельмі не хацелася б, каб збылася воля ананімых пісьменнікаў,
бо яны не памятаюць 8-га Божага загаду (не гавары ілжыва на бліжняга свайго).
У суседняй вёсцы была такая гісторыя: адзін чалавек, каб зарабіць, ілжыва прысягаў, прыйшла хвіліна і ў яго за адзін тыдзень вымерла ўся сям’я (шэсць дзяцей, жонка і затым ён). Хрыстос ніколі не выстаўляў грахоў чалавека. Ён прабачаў і бараніў добрае імя нават самых грэшных, гэта рабілі фарысеі і кніжнікі, бо самі былі грэшнікі.
Не судзіце, і вас не асудзяць, прабачайце, і вам прабачаць. Усё, што не робіцца, к дабру.

Яшчэ раз дзякуй ўсім за падтрымку, гэта вельмі добрая справа — каментары, але каб толькі людзі не баяліся пісаць сваіх прозвішчаў, бо ўсё неяк ананімна.

***

Ігар Лашук нарадзіўся 30 сакавіка 1966 года ў в. Макашы Нясвіжскага раёна. Ён вызначыўся сваёй працай па стварэнні каталіцкіх парафій і вяртанні шэрагу храмаў вернікам. Пакінуўшы вучобу ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, пачаў працаваць закрыстыянінам у Нясвіжскім фарным касцёле. У 1988–1989 годзе арганізаваў парафію Свсв. Пятра і Паўла ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна, арганізаваў вяртанне касцёла і парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў п. Сноў Нясвіжскага раёна. Выпускнік Лёндскай салезіянскай духоўнай семінарыі. У 1990 годзе выдаў першы пасля Другой сусветнай вайны «Кароткі Катэхізм для беларусаў-католікаў» на беларускай мове.

У 1993 годзе атрымаў святарскія пасвячэнні. Працаваў вікарыем у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе. Там заснаваў парафію Св. Яна Боска ў пасёлку Маладзёжным (назва парафіі пазней была зменена). У Мінску стварыў парафіі Святога Духа і Божага Цела. У 1996 быў прызначаны пробашчам парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. Пры ім пачалося будаўніцтва касцёла ў Мінску, упершыню за 100 апошніх гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?