Меркаванні4949

Вячаслаў Дзіянаў: Дзесьці нашы ідэі былі максімалісцкімі

Аўтар ідэі маўклівых пратэстаў Вячаслаў Дзіянаў прызнае, што акцыі зайшлі ў тупік, ён прапануе ставарыць раду з палітыкаў і аналітыкаў.

Аўтар ідэі маўклівых пратэстаў Вячаслаў Дзіянаў прызнае, што акцыі зайшлі ў тупік, ён прапануе ставарыць раду з палітыкаў і аналітыкаў.

У пятніцу 29 ліпеня Вячаслаў Дзіянаў праз суполку «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» з адкрытым лістом з просьбай аб дапамозе.

«Звяртаюся да вас з прычыны таго, што наша ініцыятыва можа зайсці ў тупік. Цяжка гэта прызнаваць, але мы імкнёмся быць сумленнымі адзін з адным. Мы імкнуліся зрабіць усё, каб аб’яднаць беларускае грамадства, але не ўлічвалі важны фактар — нам не хапала досведу, дзесьці нашы ідэі былі максімалісцкімі. Ад гэтага мы сутыкнуліся з шэрагам праблем», — прызнае хлопец.

«Я не лідар, — піша Дзіянаў. — Мне не хапае ні палітычнага вопыту, ні асабістых якасцяў, ні аўтарытэту ў Беларусі. Так, і маё месцазнаходжанне не дазваляе сказаць, што я разам з тымі людзьмі, якія выходзяць на плошчу.
Я ўсё гэта разумею і прызнаю. Прапаноў паступала шмат, але я бачыў у іх або пагрозу, ці няправільнасць меркаванняў. Гэта мая памылка, маё суб’ектыўнае неразуменне ўсёй карціны таго, што адбываецца. Адсюль з’явіліся асабістыя крыўды на мяне: што са мной не дамовіцца, што я раблю гэта толькі дзеля асабістай выгады. Я прызнаю свае памылкі і памылкі нашай групы».

«Трэба шукаць выйсце, бо ідэя жывая. Сацыяльныя сеткі — гэта сувязь з людзьмі, гэта магчымасць быць пачутым і гэта адзін з механізмаў арганізацыі і правядзення акцый пратэсту. Пакуль ідэя жывая і не забытая, трэба зрабіць усё магчымае, каб яна не згасла, каб тыя людзі, якія паверылі, што можна перамагчы гэтую цемру, былі разам», — пішацца ў звароце.

Цяпер Вячаслаў Дзіянаў прапаноўвае «сфармаваць раду «з палітыкаў, аналітыкаў, палітолагаў, вядомых асоб — давайце разам вырашым, што рабіць людзям, якія пратэсты арганізоўваць, куды далей рухацца». Дзіянаў прапаноўвае абмяркоўваць пытанні праз скайп раз на тыдзень.

Па-другое, ён абяцае, што «аўтарытэтныя людзі будуць дададзеныя ў кіраўніцтва групы». Свае прапановы ён просіць скідваць на электронны адрас: revolutionbelarus@gmail.com.

Акцыі ў рамках «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» праходзілі штосераду ад 1 чэрвеня. Яшчэ адна акцыя адбылася 3 ліпеня. Найбольшы размах быў 22 чэрвеня, калі ў Мінску сабралася каля 4–5 тысяч, а ў некаторых абласных цэнтрах блізу тысячы чалавек. Пасля ўжывання сілы і арыштаў акцыі сталі мізарнець.

Каментары49

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім2

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні17

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць