Адзін чалавек загінуў, двое змешчаны ў бальніцу ў выніку ДТЗ, што адбылася ўчора вечарам на трасе М-6 у раёне в. Абухава
Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.
Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.
Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.
Па папярэдняй версіі ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на аўтамабілі «Нісан Серэна» стрэліла кола. У выніку аўтамабіль перасёк раздзяляльную паласу і пачаў куляцца. На сустрэчнай паласе ён cутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «Рэно». Паcажыра, які сядзеў на заднім сядзенні, выкінула з міні-вэна, ён загінуў на месцы. Кіроўцу і пасажыра, які сядзеў наперадзе, даставілі ў бальніцу, дзе ім была аказана медыцынская дапамога. Іх выратавалі рамяні бяспекі.
У тым жа месцы, неўзабаве пасля здарэння, адбылася яшчэ адно сутыкненне. Кіроўца «Сузукі» праігнараваў папераджальныя знакі і конусы і вырашыў аб’ехаць спадарожныя аўто. У выніку «Сузукі» сутынкуўся з легкавіком «Хундай».