1 жніўня ў Мінску аднаўляецца рух трамваяў па маршрутах № № 3, 6 і 7, якія ідуць да станцыі метро «Трактарны завод», паведамляе дзяржустанова «Сталічны транспарт і сувязь». Трамвайныя маршруты № № 10 і 11, якія дублявалі іх, закрываюцца.

Нагадаем, рух быў прыпынены некалькі месяцаў таму ў сувязі з капітальным рамонтам трамвайных шляхоў па вуліцы Даўгабродскай.

Акрамя таго, з 1 жніўня часовы аўтобусны маршрут № 191 ДС «Серабранка» — «Вул. Змітрака Бядулі» скарачаецца да ст. м. «Трактарны завод» з адначасовым прысваеннем яму № 166.

У сувязі з нізкім узроўнем пасажырапатоку адмяняецца праца ў перыяд з 1 па 31 жніўня аўтобуснага маршруту № 68В ДС «Карастаянавай — «Гарадок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?