1 жніўня стаўка вывазной мытнай пошліны за тону сырой нафты зніжаецца ў Беларусі на 6,9 долара — з 445,1 да 438,2 долара за тону; нафты з утрыманнем серы — з 205,8 да 201 долара за тону. Новыя стаўкі зацверджаны пастановай Савета міністраў 27 ліпеня.

Устаноўлены таксама новыя стаўкі экспартных пошлін на нафтапрадукты, якія вывозяцца з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) зніжана з 298,2 да 293,6 долара за тону, на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) — з 207,8 да 204,6 долара за тону.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы павялічылася з 172,9 да 182,8 долара за тону, на нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты панізілася з 207,8 да 204,6 долара за тону. Пошліна на бензіны таварныя і прамагонны бензін знізілася з 400,5 да 394,4 долара за тону.

Нагадаем, у снежні 2010 года ў Маскве было падпісана беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб размеркаванні экспартных пошлін. Згодна з дакументам, з 1 студзеня Расія павінна пастаўляць у Беларусь усю нафту бяспошлінна. Беларусь, са свайго боку, абавязана пералічваць у бюджэт РФ увесь аб'ём экспартных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, якія вывозяцца за межы Мытнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?