Рада дванаццаці мэтраў кіно з'явіцца пры Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". У яе задачы ўвойдзе абмеркаванне найбольш цікавых кінапраектаў.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.

"Гэтая рада будзе працаваць на грамадскіх пачатках разам з гендырэктарам "Беларусьфільма". У яе задачы будзе ўваходзіць абмеркаванне найбольш цікавых кінапраектаў, якія плануецца рэалізаваць у перспектыве, аналіз дэбютных карцін маладых рэжысёраў ", - растлумачыў БелТА Алег Сільвановіч.

Гаворачы пра планы "Беларусьфільма" на найбліжэйшы час, Алег Сільвановіч адзначыў, што спецыялісты заклапочаныя адсутнасцю беларускага DVD-кантэнту ў крамах. "Гэта тое, над чым мы цяпер працуем у паскораным рэжыме. Праўда, ёсць пэўныя складанасці. Але ў найбліжэйшыя месяцы мы выпусцім два дыскі з беларускай анімацыяй для самых

маленькіх гледачоў", - сказаў гендырэктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?