У Дубровенскім раёне патанула дзяўчынка, якой у ліпені споўнілася год і сем месяцаў.
Трагедыя здарылася ў адным з прыватных дамоў у вёсцы Чыжоўка 28 ліпеня. Каля жылога будынка стаяла бочка, куды злівалася вада з даху. Малая нейкім чынам паднялася да краю ёмістасці і звалілася ў бочку.