Буйная аварыя адбылася 31 ліпеня на трасе Брэст-Мінск-мяжа РФ, у кіламетры ад в. Малая Каўпеніца. Два чалавекі з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.
Фота Баранавіцкага РАУС.
Фота Баранавіцкага РАУС.
Фота Баранавіцкага РАУС.
Фота Баранавіцкага РАУС.
Фота Баранавіцкага РАУС.
Па папярэдняй версіі ДАІ, 26-гадовы жыхар Баранавічаў, рухаючыся на аўтамабілі «Рэно-Эспейс» у бок Брэста, не абраў бяспечную дыстанцыю і пратараніў «Шкоду», што рухалася ў спадарожным напрамку. Кіроўца «Шкоды» страціў кіраванне і зачапіў па ўскоснай адразу некалькі аўтамабіляў — «Фольксваген», «Пежо» і «Міцубісі», у парушэнне правілаў прыпаркаваных на ўзбочыне трасы.
У выніку аварыі пацярпелі два чалавекі: кіроўца «Шкоды» і жыхар Ваўкавыска, які стаяў на ўзбочыне каля аўтамабіля «Фольксваген». Абодва былі дастаўлены ў бальніцу.
Па словах старшага дзяржаўтаінспектара АДАІ Баранавіцкага РАУС Аляксандра Яўцюхіна, гаспадарам аўтамабіляў, якія сталі мімавольнымі ўдзельнікамі аварыі, не толькі прыйдзецца рамантаваць свае аўто, але і выплаціць штраф за парушэнне ПДР, бо, згодна з правіламі, прыпынак і стаянка аўтамабіляў на хуткасных трасах забароненая.