У Беларусі маркіроўцы кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі падлягае 21 тавар. Пералік гэтых тавараў зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2011 № 1030,
паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У пералік увайшлі алей, сокі, воды, піва, ікра, слабаалкагольныя напоі, аліва, гарбата, кава, мыйныя сродкі, антыфрызы, абутак, друкаркі, ноўтбукі, касеты і кампакт-дыскі, мабільныя тэлефоны, тэлевізары, гадзіннікі. Пастанова прынятая ў адпаведнасці з указам ад 10 чэрвеня 2011 № 243 «Аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі». Пастанова ўступае ў сілу з 17 верасня 2011.

Паводле яе Міністэрства фінансаў па заяўках інспекцый Міністэрства па падатках і зборах вырабляе і рэалізоўвае юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам кантрольныя (ідэнтыфікацыйныя) знакі, прызначаныя для маркіроўкі тавараў, названых у пераліку.

У Беларусі маркіроўка асобных групаў тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі ўведзеная з 2005 года. Гэты механізм выкарыстоўваецца для барацьбы з уцягваннем ў ценевы абарот таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і павелічэння легальнага абароту тавараў. Механізм маркіроўкі дазваляе кантраляваць аб’ёмы вырабленай айчыннымі прадпрыемствамі і імпартаванай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?