Белтэлерадыёкампанія павінна больш зарабляць самастойна і менш абапірацца на бюджэтную падтрымку.
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, паведамляе
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што заробленыя сродкі Белтэлерадыёкампанія павінна траціць зыходзячы з задач далейшага развіцця і ўдасканалення. Паводле яго слоў, павінна быць уважлівае, строгае стаўленне да расходавання фінансавых сродкаў, а таксама да людзей, якія працуюць у кампаніі.
Давыдзька паведаміў кіраўніку дзяржавы аб рэфармаванні Белтэлерадыёкампаніі і ходзе выканання задач, якія стаяць перад беларускім тэлебачаннем і радыё. Лукашэнка падкрэсліў, што «нават пры высокім узроўні тэлебачання неабходна пастаяннае развіццё і рух наперад».
Лукашэнка даў шэраг даручэнняў, што «тычацца развіцця міжнароднага тэлевізійнага вяшчання,
Улічваючы вялікі вопыт працы Генадзя Давыдзькі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, на сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні рэканструкцыі Купалаўскага тэатра. Лукашэнка асабліва падкрэсліў неабходнасць больш рупліва траціць выдзеленыя на рэканструкцыю сродкі, рэалізаваць гэты важны праект разумна і без празмернасцяў.