З-за множнасці курсаў прадпрыемствы імкнуцца адтэрмінаваць паступленне экспартнай выручкі, каб пазбегнуць абавязковага продажу валюты па заніжаным курсе.
Пра гэта на пасяджэнні Савета міністраў у Мінску 2 жніўня заявіў
На гэты момант склаліся тры курсы:афіцыйны — 5.000 рублёў за долар ЗША, ценявы наяўны — 6.200, ценявы безнаяўны — 6.800. «І мы назіраем выдаткі такой сітуацыі. Суб’екты гаспадарання імкнуцца адтэрмінаваць паступленне экспартнай выручкі, каб пазбегнуць яе абавязковага продажу па заніжаным курсе», — падкрэсліў Румас. Новай з’явай у такой сітуацыі стаў, паводле яго слоў, адыход прадпрыемстваў ад разлікаў у свабодна канверсаванай валюце.
«Сёння бачна дынаміка пераходу да разлікаў у валюце, якая не падлягае абавязковаму продажу на біржы. За шэсць месяцаў гэтага года сума паступлення ад экспарту ў беларускіх рублях узрасла амаль у 4 разы ў параўнанні з мінулым годам. Між тым у абмежавана канверсаваных валютах — амаль у 9 разоў», — сказаў Румас. Удзельная вага такіх паступленняў у агульным аб’ёме экспартнай выручкі ўзрасла з 1,5 да 6%.
Ён падкрэсліў, што адзіны курс — адна з ключавых задач. Паводле слоў Румаса,
з моманту выхаду на адзіны курс жорсткаяграшова-крэдытная палітыка павінна стаць галоўным рэгулятарам яго змены.
«З’яўленне павышанага попыту на валюту павінна несці за сабой неадкладнае прымяненне жорсткіх мер рэгулявання.
Вымушанай мерай будзе павышэнне на непрацяглы перыяд стаўкі Нацбанка, у тым ліку стаўкі рэфінансавання і ставак па інструментах падтрымкі ліквіднасці»,— зазначыў
Ён паведаміў, што актуальным таксама будзе пытанне рэкапіталізацыі дзяржбанкаў. «Ужо ў трэцім квартале ўрад унясе адпаведную прапанову», — сказаў Румас.
Румас дадаў, што пасля выхаду на адзіны курс вельмі важна забяспечыць устойлівасць абменнага курсу ў доўгатэрміновай перспектыве. «Для гэтага давядзецца выключыць вяртанне да механізму эмісійнай падтрымкі тэмпаў эканамічнага росту, выкарыстаць больш гнуткі рэжым абменнага курсу, рэалізаваць жорсткую