Асацыяцыя "BelFilm" разам з рэдакцыяй газэты "Брестский Курьер" зладзіла паказы сучаснага дакументальнага кіно ў Брэсце.

У праграме паказаў были прадэманстраваныя фільмы "Дацягнуцца да нябёсаў" (рэж. Вольга Дашук), "Крывавы след" (Рычард Пэры), "Журналісты" (Алег Дашкевіч), "Вольны розум" (Рэкс Блумштайн)

Гледачы, што прыйшлі на прагляд, апладысментамі віталі заканчэнне стужак, асабліва цёпла паставіліся да фільма Вольгі Дашук "Дацягнуцца да нябёсаў".

 

Асацыяцыя "BelFilm" запрашае да супрацоўніцтва партнёраў з рэгіёнаў, з мэтай найдалей знаёміць аматараў гэтага жанра кінамастацтва ў рэгіёнах з сучаснай айчыннай і замежнай дакументалістыкай.

Кантакты: [email protected]; mob. 8 029 627 18 67 velсom

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0