Пра гэта на пасяджэнні Саўміна ў Мінску 2 жніўня заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што пачынаючы з 2009 года валавы знешні доўг інтэнсіўна нарошчваецца. «За перыяд з 2009 года ён узрос у 2,2 разу і ў красавіку гэтага года ўпершыню перавысіў парогавае значэнне ў 55%, устаноўленае ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, склаўшы 55,4% на 1 красавіка гэтага года», — сказаў Румас.

Віцэ-прэм’ер зазначыў, што пры ацэнцы росту рэальнага ВУП у 2011 годзе на ўзроўні 107% суадносіны знешняга доўгу і ВУП могуць скласці па выніках года 69–73%. Пры такім значным аб’ёме валавога знешняга доўгу чакаецца і рост адпаведных выплат па ім. «Толькі па наяўным знешнім доўгу ў 2013–2014 гадах выплаты складуць больш як 3 млрд. долараў», — зазначыў Румас, падкрэсліўшы, што гэта прыкладна адпавядае памеру золатавалютных рэзерваў краіны, якія складаюць больш як 4 млрд. долараў.

У сувязі з гэтым, паводле слоў віцэ-прэм’ера, «Мінфін і Мінэканомікі павінны ўжо зараз выпрацаваць дакладную стратэгію па вызначэнні крыніцаў пагашэння знешняга доўгу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?