Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая на чэмпіянаце свету-2011 у Шанхаі выйграла золата на самай прэстыжнай дыстанцыі 100 м вольным стылем, адмовілася ад прапановы змяніць грамадзянства і выступаць за Расію.

Пра гэта спартсменка паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі.

«Прадстаўнікі Расіі прапаноўвалі змяніць грамадзянства з прыцэлам на тое, каб выступаць за каманду гэтай краіны ў першую чаргу ў камбінаванай эстафеце. Абяцалі вельмі выгадныя ўмовы: кватэра, машына, зарплата, што ў дзясяткі разоў перавышае маю цяперашнюю. Але я адмовілася.

Для мяне гэта — пытанне ўнутранага канфлікту. Хаця расейцы ўсё яшчэ спадзяюцца і чакаюць», — сказала Аляксандра Герасіменя.

З вынікам 53,45 сек. падзяліўшы першае месца на 100 м вольным стылем з датчанкай Жанет Отэсэн, Аляксандра Герасіменя стала другой спартсменкай у суверэннай гісторыі Беларусі, каму ўдалося стаць чэмпіёнкай свету па плаванні. Першай у 2003 годзе была Алена Попчанка (на 200 м вольным стылем), праз два гады прыняла грамадзянства Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?