8 студзеня адбылася сустрэча Амбасадара Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з Дырэктарам дэпартамэнту нафты й газу Міністэрства эканомікі Польшчы Мацеем Возьнякам.

Павал Латушка быў выкліканы ў міністэрства для тлумачэньняў факту спыненьня паставак нафты ў Польшчы па нафтаправодзе «Дружба». Амбасадар растлумачыў дырэктару Дэпартамэнту афіцыйную пазыцыю Беларусі:

Рэспубліка Беларусь не спыняла перапампоўваньне нафты праз сваю тэрыторыю й гатовая запэўніць транзыт нафты ў будучыні. Ціск пачаў спадаць перад пастаўкай нафты на беларускую частку нафтаправоду. Беларусь, якая зьяўляецца ўладальніцай магістральных нафтапровадаў на сваёй тэрыторыі, увяла аплату за транспарт нафты, якая не зьяўляецца мытнай аплатай. Усталяваньне аплаты зьяўляецца адпаведным зь беларускім і міжнародным заканадаўствам, а таксама кампэнсацыйным сродкам у выніку ўвядзеньня мыта расейскім бокам. Беларускі бок неаднаразова інфармаваў Расею пра гатоўнасьць распачаць перамовы адносна паставак нафты й далей зьяўляецца прыхільнікам канструктыўнага дыялёгу.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?