Апоўдні ліпень прысыпае стружкай твары,
Драўніны пах — добры ўспамін
Аб тым, што недзе мак цвіце крывавы,
А з коміна віецца шэры дым.

Там людзі любяцца, працуюць, нараджаюць —
Гадуецца ў мурашніку чарговы дзень.
Яго не ўсмокча д’яблавае джала,
Не скрые злых этапаў цень.

Праз ягаду* ці шчыліну між кратаў
Мая літаратура кветкай прарасце.
Па полі мінным пройдзе зноў араты,
Каб хоць камусьці жыць было прасцей!

_____________________________

*разнавіднасць калючага дроту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?