які пройдзе 10 жніўня (серада) на мінскім стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 20.00.

Набыць квіткі можна ў касах стадыёна, а таксама на сайце kvitki.by

У сапраўдны момант у продажы ёсць квіткі на 1-5, 11-16, 27-29 сектары, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.

Кошты па сектарах:

1 сектар 10 000 і 25 000, 2 - 10 000 і 20 000, 3, 4 сектары - 15 000, 5 - 5 000; 11, 16 - 10 000, 12, 15 - 15 000, 13, 14 - 20 000; 27 - 15 000, 28 - 10 000 і 20 000, 29 - 10 000 і 25 000.

Нагадаем, што галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге выклікаў на матч з балгарамі наступных гульцоў:

Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў» Самара), Юрый Жаўноў («Зеніт» Санкт-Пецярбург), Аляксандр Гутар (БАТЭ).

Абаронцы: Ігар Шытаў, Максім Бардачоў, Аляксандр Юрэвіч (усе — БАТЭ), Максім Жаўнерчык («Кубань» Краснадар), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Сяргей Амельянчук («Церак» Грозны), Віталь Трубіла («Славія» Прага).

Паўабаронцы: Аляксандр Кульчый («Краснадар»), Сяргей Кісляк («Рубін» Казань), Станіслаў Драгун («Дынама» Мінск), Антон Пуціла («Фрайбург»), Павел Сітко («Шахцёр» Салігорск), Цімафей Калачоў («Растоў»), Павел Няхайчык (БАТЭ).

Форварды: Андрэй Варанкоў («Карпаты» Львоў), Сяргей Карніленка («Зеніт» Санкт-Пецярбург).

***

2 верасня на мінскім стадыёне "Дынама" зборная Беларусі правядзе матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы - 2012 са зборнай Босніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?