Дзяўчыне было 18 год.

 Фота Auto.onliner.by.

Фота Auto.onliner.by.

Памерла пасажырка легкавіка, які 21 ліпеня ў Мінску пратараніў гарадскі аўтобус. Пра гэта паведамляе партал Auto.onliner.by. Ёй было 18 год.

Нагадаем, што ў ноч на 21 ліпеня на скрыжаванні вул. Халтурына і вул. М. Багдановіча адбылося сутыкненне легкавіка «Міцубісі Экліпс» і аўтобуса МАЗ. Ад сутыкнення аўтобус выехаў за межы праезнай часткі, дзе пратараніў бетонную агароджу і прыпаркаваны аўтамабіль «Опель Вектра».

У выніку ДТЗ пацярпелі 8 чалавек: кіроўца і пасажыры «Міцубісі Экліпс» (двое мужчын, дзве жанчыны і дзіця, а таксама кіроўца і двое мужчын-пасажыраў аўтобуса МАЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?