Мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі ні ў якім выпадку не павінна спыніцца.

Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы саўгас-камбінат «Горкі» ў Магілёўскай вобласці.

Паводле яго слоў, аб’ёмы фінансавання сёння скарачаюцца, аднак за меншы кошт неабходна зрабіць усё тое, што планавалася.

«Раскідвацца грашамі нельга. Грошы ніхто не друкуе. Тое фінансаванне, і ўзровень, і аб’ёмы, якія былі, пра іх трэба забыць адназначна, але задачы застаюцца. Таму за меншую цану трэба рабіць тое, што было намечана. Гэта прынцыпова і канцэптуальна. Спыніцца — значыць загубіць усё тое, што пачалі 7 гадоў таму.
Гэтага дапусціць нельга», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца Горацкага раёна, то, на думку Лукашэнкі, ён павінен стаць узорам вядзення гаспадаркі. «Мы павінны мець на Магілёўшчыне адзін, калі можна так сказаць, паказальны раён у плане работы.

У нас ён ёсць — гэта Шклоўскі.
Горацкі мае той жа патэнцыял па зямлі, па людзях — яшчэ вышэйшы. Горацкі добры раён з пункту гледжання школы, людзей, таму яго трэба падцягваць да ўзроўню Шклоўскага раёна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Да своеасаблівага адраджэння гэты раён падштурхне правядзенне рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі

«Дажынкі», які, як плануецца, адбудзецца тут у 2012 годзе.
У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, у Горацкім раёне да належнага ўзроўню неабходна давесці не толькі сацыяльныя аб’екты, але і сельскагаспадарчыя. Пры гэтым ён зноў звярнуў увагу на тое, што празмернасцей быць не павінна. «Мэта гэтай маёй паездкі — ужо цяпер пачаць падрыхтоўку да названага мерапрыемства, але не зверху, а ад зямлі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як праінфармаваў яго старшыня Горацкага райвыканкама Ігар Макар, з 9 тыс.га зямель у раёне толькі палавіна ворных. У бліжэйшы час тут плануецца ўвесці ў севаабарот 5 тыс.га зямлі, правёўшы меліярацыйныя работы. Для гэтага ёсць тэхніка, спецыялісты, пытанне толькі ў фінансаванні. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэтыя работы неабходна праводзіць, аднак затраціўшы значна менш сродкаў, чым планавалася спачатку. «Вы павінны шукаць выйсце, як гэтыя 5 тыс.га ўвесці за палавіну кошту», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?