Сёння ў Гомелі пройдзе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы паміж «Гомелем» і турэцкім «Бурсаспорам».

Тыдзень таму ў Бурсе «Гомель» прайграў 1:2 і мае някепскія шанцы на выхад у наступны раўнд (плей-оф Лігі Еўропы).

Усе білеты на матч, які пачнецца, а 20-й, ужо прададзеныя. Жывую трансляцыю будзе весці тэлеканал «Лад». Пачатак трансляцыі ў 19:50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?