Жыву надзеяй
(з допісу Янкі Запрудніка)

Да 85-гадовага юбілею беларуска-амерыканскага
гісторыка, палітолага, літаратара, грамадска-культурнага
дзеяча, доктара навук Янкі Запрудніка.


Жыву надзеяй між бягучых спраў.
У бегатні гадоў няма разгрузкі.
І ўсё ж наш Бог мяне не пакараў —
Даў мацярык: і тут ён — беларускі!

Нью-Ёрк і родны Мір — адзін Алімп.
Прытулак для пякучых спраў заўзятых
на дні мае усклаў змагарны німб.
А дні народзінаў — не толькі святы:

і дзеі — Слова вымавіць за тых,
азмрочаных бязроднаю маною,
згадаць людзей, папраўдзе залатых
ды сцебануць глухую параною.

Жыву надзеяй. Для падзеі жыць —
паверыць: і Каханне маладзее!
і як такім жыццём не даражыць,
дзе Беларусь — штодзённая надзея.

Сяргей Панізнік
Дзень прарока Іллі, 2011

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?