Трое генералаў польскіх ВПС, намеснік міністра абароны і яшчэ 10 вышэйшых афіцэраў адпраўленыя ў адстаўку па выніках расследавання авіякатастрофы пад Смаленскам у красавіку 2010 года, у выніку якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і яшчэ больш за 90 чыноўнікаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

Аб звальненнях у Ваенна-паветраных сілах абвясціў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Даўночаканы выніковы даклад польскай урадавай камісіі на чале з міністрам унутраных спраў Ежы Мілерам аб прычынах авіякатастрофы быў абнародаваны 29 ліпеня 2011 года. У той жа дзень сышоў у адстаўку міністр абароны Богдан Кліх.

У дакладзе камісіі гаворыцца пра памылкі ваенных пілотаў прэзідэнцкага самалёта, дрэнну. падрыхтоўку і недастатковую трэніраванасць лётчыкаў 36-га лётнага палка, які адказвае за ўрадавыя авіярэйсы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?