Лідар Руху «За Свабоду» пракаментаваў кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Аляксандр Мілінкевіч назваў яго «сімптаматычным»:

«Пасля зачысткі палітычнага поля ўлады ўзяліся за грамадзянскую супольнасць, якая апошнім часам на тле рэпрэсій наадварот мацнее. Гэта відавочны тэрор супраць грамадзянскай супольнасці. Праваабарончы цэнтр „Вясна“ быў адным з самых важных пасярэднікаў салідарнасці — арганізоўваў збор дапамогі рэпрэсаваным. Калі новых людзей, якія бяруць удзел у пратэстах, рэпрэсіўная машына імкнецца запужаць звыкла арыштамі на суткі і штрафамі, то, каб застрашыць „пужаных“, выкарыстоўваюцца карныя метады, закамуфляваныя пад барацьбу з эканамічнымі злачынствамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?