Як паведаміў прэс-cакратар міністэрства юстыцыі Літвы Томас Чэпелеўскіс, сёння а 14 гадзіне адбудзецца прэс-канферэнцыя намесніка міністра юстыцыі, прысвечаная справе Алеся Бяляцкага і абвінавачванням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый у рассакрэчванні ягоных рахункаў.
Напярэдадні мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін напісаў у сваім блогу, што Літва нібыта перадала Беларусі "усю банкаўскую інфармацыю па беларускіх грамадскіх арганізацыях, зарэгістраваных у гэтай краіне, прыватныя банкаўскія рахункі беларускіх грамадскіх дзеячаў і аперацыі па гэтых рахунках".