Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 20-годдзя міжнароднага аўтамабільнага холдынга «Атлант-М», яго брэнд-менеджар Ілья Прохараў.

Фармальна сістэма трэйд-ін у Беларусі пачала працаваць з 1 мая. Да гэтага аўтадылерам было нявыгадна займацца прыёмам патрыманых аўтамабіляў кліентаў за кошт новых іншамарак, паколькі, згодна з заканадаўствам, сума ПДВ налічвалася не з дабавачнай, а з усёй вартасці аўтамабіля.

Паводле слоў брэнд-менеджара, аўтадылеры, якія ўваходзяць у холдынг, гатовы прымаць патрыманыя аўтамабілі кліентаў, аднак ахвотных на гэты час няшмат. Адной з прычын нізкай актыўнасці сістэмы трэйд-ін у Беларусі Ілья Прохараў назваў сітуацыю на аўтамабільным рынку. «Людзі неахвотна здаюць свае аўтамабілі, рэальных здзелак практычна няма», — падкрэсліў ён.

Разам з тым, як заўважыў прадстаўнік аўтахолдынга, сістэма трэйд-ін уяўляе сабой дзейсны механізм, які здольны разварушыць аўтамабільны рынак. Таму ў бліжэйшай будучыні аўтадылеры будуць больш актыўна рухацца ў гэтым напрамку.

У якасці прыкладу брэнд-менеджар успомніў расійскі вопыт укаранення сістэмы трэйд-ін. Так, калі ў 2009 годзе тыповы аўтацэнтр холдынга ў Расіі прадаваў ад 3 да 5 аўтамабіляў у месяц па гэтай сістэме, то цяпер гэта колькасць дасягнула 25–30 аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?